Свет66

ЗША накіруюць у Еўропу новую брыгаду для стрымлівання расійскай агрэсіі

Пентагон размесціць ва Усходняй Еўропе дадатковую, трэцюю бранятанкавую брыгаду, якая налічвае 4,2 тыс. вайскоўцаў для стрымлівання расійскай агрэсіі. Будуць перакінутыя 250 танкаў, БМП і артылерыйскіх установак.

Танкі Abrams на вучэннях у Латвіі, фота AFP

Пентагон плануе пашырыць ваенную прысутнасць ва Усходняй Еўропе ў лютым 2017 года і размесціць у рэгіёне дадатковую, трэцюю бранятанкавую брыгаду для стрымлівання расійскай агрэсіі, паведамляе Associated Press са спасылкай на заяву амерыканскага абароннага ведамства.

Брыгада будзе налічваць 4,2 тыс. салдат, а таксама сотні адзінак цяжкай тэхнікі, танкаў, артылерыйскіх установак і іншых аб'ектаў. Як удакладняе The Wall Street Journal, гаворка ідзе аб размяшчэнні ў рэгіёне 250 адзінак — танкаў, баявых машын пяхоты Bradley, а таксама артылерыйскіх установак Paladin. Акрамя гэтага, перакінутыя будуць 1700 дапаможных сродкаў.

Прадстаўнік Пентагона Лаура Сіл патлумачыла, што адпраўка брыгады і тэхнікі дазволіць ведамству таксама папрактыкавацца ў здольнасці хуткага размяшчэння абсталявання і сіл у Еўропе. «Гэта самае мадэрнізаванае абсталяванне, якое можа прапанаваць [амерыканская] армія, яно на працягу наступнага года заменіць менш сучаснае абсталяванне, якое мы размяшчалі ў Еўропе ў апошнія гады», - сказала яна.

Намеснік кіраўніка Пентагона Роберт Уорк патлумачыў WSJ неабходнасць размяшчэння амерыканскіх узброеных сіл тым, што многія краіны Усходняй Еўропы выказваюць занепакоенасць расійскай агрэсіяй, а таксама сумняюцца ў гатоўнасці ЗША абараняць рэгіён. Новая мера Пентагона павінна развеяць гэты страх, адзначыў Уорк.

Пастаянны прадстаўнік Расеі пры НАТА Аляксандр Грушко ў эфіры тэлеканала «Расія 24» у сераду заявіў, што Расія рыхтуе асіметрычны адказ на ўзмацненне прысутнасці НАТА і ў прыватнасці ЗША ля расійскіх межаў.

«Вядома, адказ будзе зусім асіметрычны, ён будзе адкалібраваны так, каб ён адпавядаў нашым уяўленням аб ступені ваеннай пагрозы, быў максімальна эфектыўным і не быў надзвычай затратным», - сказаў ён.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы54

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару па Кіеве дасягнула 13 чалавек

«Склалі на ўскрайку лесу — і цішыня». Лукашэнка запатрабаваў здабываць прыбытак з бураломаў2

Памэла Андэрсан пачала сустракацца з вядомым галівудскім акцёрам, старэйшым за яе на 15 гадоў2

Зафіксаваная рэкордная за апошні час колькасць расійскіх дронаў, якія за ноч заляцелі ў Беларусь1

Беларуска атрымала як рэшту незвычайную манету, якая каштуе даражэй за намінал1

«Беллегпрам» прадставіў абутак «для сапраўдных патрыётаў» Беларусі8

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера2

У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?8

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы54

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць