У ходзе ваенных дзеянняў у зоне ўзброенага канфлікту ў Данбасе ўкраінская армія страціла забітымі больш за 2,7 тыс. чалавек, заявіў падчас свайго выступу ў ЗША прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Паводле яго слоў, вайскоўцы загінулі «ад агню аб'яднаных расійска-тэрарыстычных сіл».

Агульную колькасць загінулых у зоне канфлікту Парашэнка ацаніў у 10 тысяч чалавек.

Ён таксама заявіў, што ў палоне ў узброеных фарміраванняў на ўсходзе Украіны застаюцца 120 чалавек, вызвалення якіх украінскія ўлады ніяк не могуць дамагчыся. Акрамя таго, паводле яго слоў, у расійскіх турмах зараз знаходзяцца 11 палітычных зняволеных з Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?