Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 6.844.139 долараў.
У пятым раўндзе яна выйграла вечарам 30 сакавіка ў Ёханны Конта з Вялікабрытаніі (23) — 6:4, 6:2.
За выхад у фінал Азаранка будзе сапернічаць з немкай Ангелікай Кербер.
У другім паўфінале згуляюць Святлана Кузняцова (Расія) і Ціма Бачынскі (Швейцарыя).
Беларуская тэнісістка выйгравала турнір у Маямі ў 2009 і 2011 гадах (перамогі ў фінале над Серэнай Уільямс — 6:3, 6:1 і Марыяй Шарапавай з Расіі — 6:1, 6:4), а ў мінулым сезоне выбыла ў 1/16 фіналу.