Гэтая пасада будзе называцца «дзяржаўны дарадца» ці «дзяржаўны канцлер», па сутнасці ж чалавек, які займае гэтую пасаду, будзе валодаць паўнамоцтвамі прэм'ер-міністра краіны.

Згодна з законапраектам, дзяржаўны канцлер будзе рэалізоўваць чатыры задачы: развіццё парламенцкай дэмакратыі, паляпшэнне стану эканомікі, стварэнне федэратыўнай дзяржавы і падтрыманне міру.

Аун Сан Су Чжы, якой канстытуцыя забараняе займаць пасаду прэзідэнта, прывяла сваю партыю да маштабнай перамогі на выбарах у лістападзе мінулага года.

У выніку да ўлады ў краіне прыйшоў першы за апошнія 50 гадоў чалавек, які не мае адносін да вайскоўцаў. Напярэдадні Тхін Чжо быў прыведзены да прысягі як прэзідэнт Бірмы.

Абмежаванні для Аун Сан Су Чжы выкліканыя тым, што яе муж — брытанец, а дарослыя дзеці маюць грамадзянства іншых дзяржаў.

У той жа час сама апазіцыянерка раней казала, што мае намер уплываць на палітыку краіны мацней, чым фармальны прэзідэнт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?