Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ), што засядае ў Гаазе, апраўдаў лідара Сербскай радыкальнай партыі Ваіслава Шэшаля па ўсіх выстаўленых у яго адрас абвінавачваннях. Такое рашэнне абвясціў старшыня суддзя Жан-Клод Антанэці.

Шэшаль падчас прысуду не прысутнічаў. З лістапада 2014 года Шэшаль, у якога дыягнаставана анкалагічнае захворванне, знаходзіцца ў Сербіі і вярнуцца ў Гаагу, нягледзячы на патрабаванні трыбунала, адмовіўся.

Ваіслаў Шэшаль добраахвотна здаўся МТБЮ ў лютым 2003 года. Яму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавечнасці, а таксама «ў парушэнні законаў і звычаяў вайны», учыненых з 1991 па 1993 год на тэрыторыі Харватыі, Ваяводзіны (Сербія), Босніі і Герцагавіны.

Лідар Сербскай радыкальнай партыі сваю віну катэгарычна адмаўляў. Бок абвінавачвання, як паведамлялася, патрабавала прысудзіць яго да 28 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?