Прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла заявіла ў інтэрв'ю 31 сакавіка, што падтрымлівае «поўную ахову жыцця ненароджаных дзяцей».

Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліла, што адкрыта да грамадзянскай ініцыятывы поўнай забароны перапынення цяжарнасці. Беата Шыдла адзначыла, што кожны кандыдат павінен галасаваць згодна сваёй пазіцыі, таму ў кіруючай партыі «Права і Справядлівасць» не будзе дысцыплінарнага галасавання па гэтым пытанні. «Натуральна, мы павінны паважаць яго грамадскую ініцыятыву. Калі гаворка ідзе асабіста пра мяне, то я падтрымліваю гэтую ініцыятыву», - адзначыла прэм'ер.

На гэты момант арганізацыі pro-life чакаюць рашэння спікера Сейма з нагоды грамадзянскага праекта «антыабортнага закона». Два тыдні таму арганізацыі прадставілі законапраект, пад якім была сабрана тысяча подпісаў. Таксама ў Сейм паступіла заява аб стварэнні Камітэта заканадаўчай ініцыятывы «Стоп абортаў». Калі спікер Сейма выкажа згоду, камітэт пачне збіраць подпісы пад законапраектам поўнай забароны перапынення цяжарнасці.

Згодна з законам, прынятым у 1993 годзе, у Польшчы забароненыя аборты за выключэннем трох сітуацый: пагрозы здароўю маці, падазрэнні аб узнікненні цяжарнасці ў выніку згвалтавання, а таксама ў выпадку цяжкіх захворванняў плода. Грамадзянская ініцыятыва поўнай забароны перапынення цяжарнасці прадугледжвае выключэнне гэтых выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?