У аддзяленні рэанімацыі Рэспубліканскай Віленскай бальніцы, памёр пацярпелы падчас здымак фільма каскадзёр Караліс Янчус.

Ён быў дастаўлены ў бальніцу з апёкамі твару і цела. Янчус абгарэў падчас здымак фільма, выконваючы каскадзёрскія трукі. Фільм здымалі беларусы, гэта была дыпломная праца. У стваральнікаў фільма быў толькі адзін вогнетушыцель, і ён не спрацаваў. Таму каскадзёра тушылі падручнымі сродкамі.

У той жа дзень у Галоўным камісарыяце паліцыі Віленскай акругі было пачата дасудовае расследаванне. У дачыненні да аднаго з беларусаў прызначаная мера стрымання, не звязаная з пазбаўленнем волі. Цяпер ён знаходзіцца ў Літве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?