25.04.2008 / 08:25

Пазьнякі прэзэнтавалі па кнізе 4

20‑га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue ) адбылася прэзэнтацыя кніг Зянона і Галіны Пазьнякоў.

20‑га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue ) адбылася прэзэнтацыя кніг:

Зянона Пазьняка — «Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990 — ІІІ.1996)» і Галіны Пазьняк «Беларусь у сэрцы». Кнігі выдадзеныя і аддрукаваныя ў Варшаве выдавецтвам «Беларускія Ведамасьці» і ТБК у Вільні ў 2007 годзе.

Грунтоўную характарыстыку і аналіз выданьняў зрабіў доктар Вітаўт Кіпель. Выступілі і падзяліліся думкамі Антон Шукелойць, Уладзімер Цяліца, Сяргей Пятровіч, Ларыса Пузач, Сяргей Капытка, Тацьцяна Красоўская, Валеры Дворнік а таксама аўтары кніжак. Гэта была першая прэзэнтацыя выдадзеных кніжак.


Галіна і Зянон Пазьняк

Паводле Беларускай Салідарнасьці

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
25.04.2008 / 11:41
Добрыя кнігі. Вельмі цікавыя. І вельмі разумныя. Прачытаў ужо даўно. Зянон Станіслававіч, чакаем РАЗВАГІ-2! Паколькі спасылкі на кнігу "Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня" няма, я то я дазволю сабе яе падаць. (выпраўце, рэдактары) http://zianonpazniak.de/publications/images/razvahi.pdf
0
ня-крытык / Адказаць
25.04.2008 / 16:25
Тыя ўспаміны Галіны Пазьняк, што друкуюцца ў Народнай волі, уражваюць сваёй дробязнасьцю і зьвядзеньнем асабістых рахункаў з усімі: з Хадыкам, Міхасём Чарняўскім, нябожчыкамі Ганчаром і Захаранкам. Праз абзац: варожыя сілы і крывавая гэбня.
0
S / Адказаць
25.04.2008 / 16:57
Паколькі спасылкі на кнігу "Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня" няма, я то я дазволю сабе яе падаць. (выпраўце, рэдактары) Вы напэўна хацелі напісаць "выпраўце,калі ласка, рэдактары"?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру