Пра гэта старшыня АГП Анатоль Лябедзька напісаў у Фэйсбуку.

«Вось так, раз, і ты, а дакладней твой надзейны, жалезны партнёр ужо ў вышуку, і нават можа быць затрыманы і арыштаваны. Фіскальныя органы паклалі свой галодны погляд на мой «Фальксваген». Але вось пытанне, чаму ўсё так выбарча. Мая доўгая перапіска з пракуратурай і падатковай службай аб прыцягненні да адказнасці грамадзяніна Лукашэнкі, якi атрымаў у падарунак «Майбах» з коштам $400 тысяч (без выплаты падаткаў, без дэкларавання ўласнасці) скончылася нічым. У чым пытанне, у марцы аўто ці прозвішчы ўладальніка?», — напісаў Лябедзька.

Паводле дакумента, высланым лідару АГП судовым выканаўцам, арышту падлягае аўтамабіль Volkswagen Jetta 2006 года.

Пастанова была прынята ў сувязі з нявыплатай палітыкам штрафаў, якія былі на яго накладзеныя за ўдзел у масавых акцыях прадпрымальнікаў у Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0