Магутны выбух прагрымеў на паўднёвым усходзе Турцыі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, выбух адбыўся ў горадзе Дзіярбакыр каля аўтавакзала. 

У выніку тэракту загінулі шэсць афіцэраў турэцкай паліцыі. Яшчэ 14 чалавек параненыя.

Паводле дадзеных турэцкіх СМІ, атака была здзейсненая на браніраваную паліцэйскую машыну, якая праязджала ў гэты момант каля аўтобуснай станцыі.

Да месца здарэння выехалі машыны хуткай дапамогі і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Ідуць пошукава-выратавальныя работы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0