25.04.2008 / 08:47

Зьміцер Дашкевіч: АЭС — стратэгічны прыярытэт Беларусі 179

Як лічыць малады палітык, многія займаюцца крытыканствам, а большая частка прыхільнікаў дэмакратычнага руху катэгарычна адмаўляе ўсё, што прапануе ўлада, не зважаючы на нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

«Я перакананы ў тым, што пабудова атамнай станцыі — гэта ёсьць стратэгічны прыярытэт Беларусі. І карыстацца тымі здабыткамі, якія цяпер імкнецца ажыцьцявіць улада, будзе не Лукашэнка, бо пытаньне канца Лукашэнкі — гэта пытаньне бліжэйшай гістарычнай пэрспэктывы. Карыстацца гэтым будзем мы», — такое меркаваньне падчас «круглага стала», прысьвечанага праблеме будаўніцтва беларускай АЭС выказаў адзін зь лідэраў незарегістраванай арганізацыі «Малады фронт», былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

Як лічыць малады палітык, у абмеркаваньне пабудовы атамнай станцыі «ўмяшаліся пытаньні стратэгіі й тактыкі». Пры гэтым «многія займаюцца крытыканствам», а большая частка прыхільнікаў дэмакратычнага руху катэгарычна адмаўляе ўсё, што прапануе ўлада, «не зважаючы на нацыянальныя інтарэсы Беларусі, у тым ліку і будаўніцтва АЭС».

Што да «пытаньняў тактыкі», то сп. Дашкевіч назваў у ліку іх вырашэньне, «якіх спэцыялістаў варта запрашаць, з дапамогаю якіх тэхналёгій гэта рабіць, у якім месцы».

«І, безумоўна, дэмакратычныя сілы ў гэтым пытаньні могуць знайсьці кансэнсус і заняць адзіную пазыцыю, заклікаючы да шырокай грамадзкай дыскусіі па праблемах будаўніцтва АЭС», — дадаў адзін зь лідэраў «Маладога фронту».

Інфармацыйны цэнтар АДС

Фота Юліі Дарашкевіч

0
padryunik / Адказаць
25.04.2008 / 10:34
Дима, лизни розетку
0
Apalonik / Адказаць
25.04.2008 / 10:34
Гэта толькі агульныя словы. І нічога не гаварыцца пра тое, чаму менавіта АЭС "стратэгічны прыярытэт Беларусі", а не, напрыклад, ветракі. Стратэгічны выбар - АЭС ці што іншае - мае навуковы, эканамічны, экалягічны, маральна-гістарычны, тэхналягічны і толькі ў выніку ўсяго гэтага палітычны бок. Паважаны сп. Дашкевіч перавярнуў справу дагары нагамі - спачатку палітыка. Вось я лічу, што нам патрэбна вялікая дзяржаўная энэргетычная праграма разьвіцьця перад усім альтэрнатыўнай энэргетыкі. Распачынаць яе трэба было яшчэ гадоў 20 таму. Вось гэта прабел у дзяржпалітыцы, ў які павінна была б уціснуцца апазыцыя. Гэта магла б быць ЯЕ (разумная, па справе, а не абстрактная) ПРАГРАМА, зь якой можна было б ісьці да людзей і сустракаць разуменьне. Вось Мілінкевіч ужо зрабіў свой выбар супраць АЭС. Моцны крок. Толькі як заўсёды са спазьненьнем. Наступны разумны крок - ініцыяваць рэферэндум па тэме.
0
Актывіст / Адказаць
25.04.2008 / 10:43
Гэта проста смешна! "І карыстацца тымі здабыткамі, якія цяпер імкнецца ажыцьцявіць улада, будзе не Лукашэнка, бо пытаньне канца Лукашэнкі — гэта пытаньне бліжэйшай гістарычнай пэрспэктывы. Карыстацца гэтым будзем мы" У тым та і справа, што гэтае ла...но разгрэбаць прыйдзецца нам - беларусам. Я думаю, ужо даўно ўсім зразумела, асабліва, людзям якія займаюцца гэтым пытаннем, што будаўніцтва АЭС - гэта пятля на беларускі народ. Шкада, што такі "аўтэрытэт" для змагарнай моладзі як Дашкевіч, заклікае да будаўніцтва станцыі. Неяк апошнім часам ён паводзіць сабе вельмі неадэкватна: заклікае ійсці на "выбары", падтрымлівае безглуздыя і небяспечныя праэкты...
Паказаць усе каментары/ 179 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру