31.03.2016 / 19:01

Акцыя ля Валадарскага ў падтрымку антыфашыстаў ФОТАФАКТ 2

Сёння прайшла чарговая акцыя ў падтрымку антыфашыстаў ля СІЗА па вуліцы Валадарскага. Хлопцы на працягу каля дзесяці хвілін трымалі расцяжку з надпісам «Свабоду беларускім антыфашыстам» і запалілі каляровы фаер.

Адметна, што ў гэты час міма праязджалі машыны для перавозкі зняволеных і машыны з міліцыянтамі, што ахоўвалі іх. Не заўважыць пікет было даволі цяжка.

За кратамі следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага цяпер знаходзяцца двое раней арыштаваных антыфашыстаў, Вадзім Бойка і Ілля Валовік. 

Нагадаем, 23 сакавіка прайшло больш за 20 вобшукаў у кватэрах мінскіх антыфашыстаў. Ператрусы былі звязаныя з крымінальнай справай, заведзенай амаль 2 гады таму.

29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава, а пасля невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе. Жонка Валовіка Алёна кажа, што яе мужа і многіх знаёмых ужо дапытвалі раней па гэтай справе. Але цяпер яе вырашылі зноў аднавіць.

Акцыя адбылася з нагоды таго, што Следчы камітэт змяніў абвінавачанне затрыманым прадстаўнікам руху антыфашыстаў на больш цяжкае.

nn.by

0
Franak / Адказаць
31.03.2016 / 19:48
Мала канкрэтнай інфармацыі па абвінавачванню.
0
Паровоз / Адказаць
12.04.2016 / 13:31
антифашыст вовсе не означает белый и пушистый - читай левый экстремист. и вообще где в беларуси фашисты? я например уверен, что фашисты в Италии. а что касаемо нападения на троллейбус то очень хочется чтобы наказали действительно виновных, а не первых попавшихся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру