31.03.2016 / 19:27

Памерла авангардны архітэктар Заха Хадзід 2

Telegraph.co.uk

У чацвер у шпіталі амерыканскага горада Маямі ва ўзросце 65 гадоў памерла вядомы архітэктар Заха Хадзід.

Заха Хадзід нарадзілася ў 1950 годзе ў Багдадзе, атрымала адукацыю ў Амерыканскім універсітэце Бейрута, а таксама ў Лондане, у Школе архітэктуры брытанскай Архітэктурнай асацыяцыі.

Сярод яе праектаў — лонданскі алімпійскі комплекс для водных відаў спорту. Будынкі паводле праектаў Захі Хадзід былі пабудаваныя ў розных краінах свету — ад Германіі і Італіі да Ганконга і Азербайджана.

Першым пабудаваным паводле яе праекта будынкам стала пажарная частка комплексу «Вітра» у Вайль-на-Рэйне ў Германіі. Яна была збудаваная ў 1993 г. з жалезабетону. Хадзід назвала яе абстракцыяй, якая з'яўляецца працягам прылеглых да яе фермэрскіх земляў і вінаграднікаў.

Палац водных відаў спорту ў Лондане, пабудаваны да Алімпіяды-2012.

Навуковы цэнтр у Вольфсбургу.

Цэнтр Гейдара Аліева ў Баку.

Мост-павільён у Сарагосе

Опера ў Гуанджоу.

0
Мордехай В. / Адказаць
31.03.2016 / 20:10
Мост-павільён у Сарагосе, на мой погляд, геніяльны яе твор. А па мосце шэйха Заеда я ездзіў на мінулым тыдні.
0
Н / Адказаць
31.03.2016 / 20:35
Крайне далека от архитектуры,но имя этой уникальной женщины знакомо.А ее интервью в каком-то российском журнале произвело на меня большое впечатление. Грустная новость,большая потеря для мировой архитектуры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру