25.04.2008 / 10:37

Кубак Стэнлі: Андрэй Касьціцын закінуў «Філядэльфіі» 2

За акіянам гэтай ноччу пачалася 1/4 фіналу Кубку Стэнлі. Барацьбу за самы прэстыжны хакейны трафэй па-ранейшаму працягваюць чатыры беларусы – Руслан Салей з «Каларада» і браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны, а таксама Міхаіл Грабоўскі з «Манрэаля».


Андрэй Касьціцын

За акіянам гэтай ноччу пачалася 1/4 фіналу Кубку Стэнлі. Барацьбу за самы прэстыжны хакейны трафэй па-ранейшаму працягваюць чатыры беларусы – Руслан Салей з «Каларада» і браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны, а таксама Міхаіл Грабоўскі з «Манрэаля».

«Канадцы» зь цяжкасьцю пераламалі хаду першага матчу з «Філядэльфіяй Флаерс». Літаральна за паўхвіліны да фінальнай сырэны Аляксей Кавалёў выраўняў лік – 3:3. У овэртайме Кастапулос адразу прынёс першаю перамогу самай беларускай камандзе лізе – 4:3.

Дарэчы, нашы суайчыньнікі таксама не аказаліся ўбаку ад перамогі. Першую шайбу ў браму «лётчыкаў» закінуў Андрэй Касьціцын з перадачы малодшага брата. Другі матч сэрыі адбудзецца 27 красавіка.

З такім самым лікам 4:3 «Каларада Эвэланш» саступіла ў гасьцях «Дэтройту Рэд Ўінгс». «Чырвоныя крылы» выйгравалі зь лікам 4:1, але каманда Салея змагла адыграць дзьве шайбы. Праўда, на большае «лавін» не хапіла. Наступная гульня гэтых супернікаў ужо сёньня ноччу.

Зьміцер Панкавец

0
Rise Above / Адказаць
25.04.2008 / 18:32
Падобна на тое, што вынікі ўсіх гэтых плэй-оф вядомыя загадзя. Ужо надта тэатральна выглядаюць гэтыя серыі.
0
Чужы / Адказаць
27.04.2008 / 00:26
Парадак павінен быць усюды у тым ліку за межамі усё павінна ісьці па расьпісаным загадзя сумесна з П.Якубовічам пляне Проста чэмпіянат НБА ды бейсболу нас ня надта цікавіць гэта не нашыя віды спорту Хакей першачарговая задача дзяржавы таму..пераможца НХЛ ня можа быць іншы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру