Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) абвясціў аб дыскваліфікацыі днепрапятроўскага «Дняпра» на 1 сезон, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Каманда не зможа выступіць у еўракубках, калі праб'ецца туды па выніках нацыянальных турніраў у сезонах 2016/17, 2017/18 або 2018/19 гадоў.

Аналагічнае пакаранне панеслі азербайджанскі «Інтэр» і румынскі «Тыргу-Мурэш».

Да 31 студзеня 2016 года «Днепр» павінен быў даказаць, што пагасіў ўсе пратэрмінаваныя плацяжы, выяўленыя да 30 верасня 2015 года.

Раней клуб быў аштрафаваны на 100 000 еўра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?