Суб'екты малога прадпрымальніцтва маюць права звярнуцца да дзяржавы за фінансавай падтрымкай. Аднак існуюць абмежаванні датычна максімальнага значэння іх выручкі.

Справа ў тым, што дзяржавай вызначаецца пэўны парог, «пераскочыўшы» які, прадпрымальнік не зможа спадзявацца на фінансавую падтрымку.

Кажучы пра вызначаныя значэнні выручкі без уліку падатку на даданую вартасць за 2015 год, можна назваць такія лічбы ў беларускіх рублях: для ІП — 3 млрд, для мікраарганізацый — 22 млрд, для малых арганізацый — 83 млрд.

Суб'екты малога бізнэсу, якія звярнуліся да дзяржавы па фінансавую дапамогу ў 2016 годзе, павінны ўлічваць гэты момант.

Рашэнне замацаванае ў пастанове Савета Міністраў ад 30 сакавіка гэтага года. Уступленне ў сілу пачынаецца пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?