На ўсходзе Індыі, у Калькуце, абрынулася эстакада. Знойдзеныя целы 22 загінулых, каля 100 чалавек застаюцца пад заваламі.

Паводле папярэдніх дадзеных, абвальванне эстакады адбылося з-за недахопаў у праектаванні. У выніку частка канструкцыі абвалілася на тэрыторыю мясцовага рынку і праезную частку. Пад абломкамі апынуліся сотні людзей.

З надыходам цемры на месцы абрушэння арганізавана асвятленне, працы працягваюцца. У Міністэрстве ўнутраных спраў Індыі адзначаюць, што да раніцы колькасць ахвяр можа вырасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0