Аляксандр Лукашэнка заклікаў не праводзіць рэформы, а «удасканальваць тое, што ёсць». Пра гэта ён заявіў на нарадзе, якая была прысвечана актуальным пытанням развіцця адукацыі, паведамляе тэлеканал АНТ.

«Не трэба ніякага рэфармавання ў адукацыі! Трэба проста ўдасканальваць тое, што ёсць. Сістэма адукацыі з савецкіх часоў нам дасталася нядрэнная. Мы яе пераўтварылі, да гэтага вярталіся не адзін раз, пісалі новыя падручнікі і гэтак далей. Тым не менш праблем там хапае», — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Ён таксама падкрэсліў, што па праблемных пытаннях былі дадзены канкрэтныя даручэнні, якія павінны былі быць выкананы, перад тым «як мы вельмі сур'ёзна абмяркуем гэтыя пытанні».

На думку кіраўніка дзяржавы, у кожнай беларускай сям'і ёсць вучань — няхай гэта будзе выхаванец дзіцячага сада, вучань школы або студэнт ў ВНУ. Таму праблема адукацыі актуальная для ўсіх.

На нарадзе абмяркоўваліся пытанні сістэмы адукацыі. Сярод прапаноў ўрада — развіццё прыватных і сямейных дзіцячых садкоў, збавенне настаўнікаў і класных кіраўнікоў ад залішняй папяровай нагрузкі. На нарадзе таксама разглядаўся еўрапейскі вопыт вышэйшай адукацыі — ВНУ паступова павінны перайсці да трохступенчатай сістэмы атрымання ведаў, якая складаецца з бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0