1 красавіка каманда Укантакце вырашыла парадаваць сваіх карыстальнікаў новым дызайнам сайта. Пра гэта паведаміў аперацыйны дырэктар Укантакце Андрэй Рагозаў у блогу кампаніі.

Так выглядае абноўленая версія сайта.

Так выглядае абноўленая версія сайта.

«Сацыяльная сетка Укантакце з'явілася ў кастрычніку 2006 года. З тых часоў мы імкнемся быць самым зручным, хуткім і эстэтычным спосабам размоў у інтэрнэце. Не прайшло і 10 гадоў, як мы прэзентуем новы дызайн.

Праца над новым дызайнам вялася на працягу апошніх 18 месяцаў. Мы старанна вывучалі, прадумвалі і стваралі зноўку кожны элемент. Сёння мы робім наступны крок і пераходзім на новы ўзровень развіцця сайта, каб зрабіць яго больш сучасным.

Галоўны прынцып новага дызайну Укантакце — на ўсіх прыладах ён выглядае падобна і вядома. Карыстальніку вэб-сайта лёгка знайсці патрэбны раздзел у мабільным дадатку, і наадварот.

Мы павялічылі шырыню экрана і шрыфты, пазбавіліся ад лішніх дэталяў і зрабілі сайт прасцейшым для ўспрымання. З'явілася дадатковая прастора для новых карысных функцый. Таксама мы абнавілі левае меню: скарацілі назвы пунктаў, дадалі іконкі і перанеслі наверх самыя запатрабаваныя раздзелы — «Навіны» і «Допісы».

Трэба адзначыць, што новы дызайн Укантакце стаў нашмат прасцейшым і чымсьці нагадвае фэйсбук. Напрыклад, усе апавяшчэнні пра лайкі, рэпосты, дадаванні ў сябры, адзначэнні на фота, відэа будуць з'яўляцца ў адзінай іконцы зверху. Там жа пакінулі і музыку. 

Так цяпер мае выглядаць старонка карыстальніка.

Так цяпер мае выглядаць старонка карыстальніка.

Прагляд фота зроблены па аналагу фэйсбука. Каментары цяпер будуць адлюстроўвацца не ўнізе, а справа. Акенца прагляду фота, як і цалкам сайт, выглядае больш шырокафарматным.

Пакуль што Укантакце запусціла бэта-версію сайта, але пачаць ёй карыстацца можна ўжо сёння. Для гэта трэба перайсці па спасылцы і ўнізе артыкула націснуць на кнопку новага дызайну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?