Мая ты сірата, гаворыш ганарліва,
Што колісь кветкі зноўку народзіць табе ніва.
Пакрыўджанай жывеш уласнымі дзяцьмі,
А ўсё ж твой шэпт нам сьніцца: ўставай, далей ідзі.
Баліш ты мне, душа, як родны джаліш край,
Тваю тугу я бачу, я чую твой адчай.
Твой дух жалобна плача, твой крык паветра рэжа,
Апошняю ты ўпала з Бабілёнскае вежы…
Табою гучыць сонца, табою гучыць неба,
Табою гучаць сьпевы, што пяе ўлетку глеба,
Табою робіць цуды дзівосны чарадзей,
Табою свае песьні ўе мілы салавей,
Табою пакутую, табою я чакаю,
Табою народ дойдзе да страчанага раю.
Табою гучыць рэха далёкага каханьня…
Ня будзеш ты праклятай на вечнае маўчаньне!