01.04.2016 / 18:55

Мутко: 7-8 красавіка чакаецца ўкід ў СМІ пра тое, што Расія купіла права правядзення ЧС-2018 11

Міністр спорту РФ і кіраўнік РФС Віталь Мутко паведаміў, што ў пачатку красавіка чакаецца інфармацыйны ўкід ў СМІ пра тое, што Расія купіла права правядзення ЧС-2018.

«Інфармацыйны ўкід ў прэсе Германіі пра тое, што права правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2018 года ў Расіі было набыта, чакаецца 7-8 красавіка», — прыводзіць словы Мутко «Р-Спорт».

«У нас ёсць інфармацыя, што 7 і 8 красавіка ў нямецкіх выданнях будзе вялікі артыкул з сэнсам — «рускія купілі чэмпіянат». Мы на гэта будзем рэагаваць — весці шырокую кампанію. Кангрэс ФІФА ў Мексіцы будзем выкарыстоўваць.

Асцерагацца можам толькі абгавору, калі нехта скажа, што мы да нечага датычныя. Гэтага больш за ўсё мы баімся, што прыйдзецца апраўдвацца», — цытуе Мутко ТАСС.

Міністр спорту не стаў раскрываць дэталі магчымай публікацыі. Таксама Мутко ў чарговы раз падкрэсліў сумленнасць і адкрытасць, з якімі Расія выйграла права правядзення чэмпіянату свету, і заявіў, што ні ў каго ніколі не было да Расіі пытанняў па гэтай тэме.

0
РРР / Адказаць
01.04.2016 / 19:06
Бедная Расея: усе ў яе нешта "ўкідаюць". А яны - і Пуцін, і іншыя - такія бяссрэбранікі і так мацуюць "духоўныя скрэпы"!
0
Сочы / Адказаць
01.04.2016 / 19:13
Мутко- он и в Африке Мутко . Лживая подлая российская власть, от президента до мелких чиновников.
0
Моти / Адказаць
01.04.2016 / 19:26
Раша ноу криминалити,ха-ха-ха-ха
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру