01.04.2016 / 22:00

Макаеў: Неаплачаных штрафаў за мітынгі ў мяне ўжо назбіралася на 100 мільёнаў 3

Судовыя выканаўцы пачалі паляванне на лідараў беларускай апазіцыі і актывістаў.

Так, да прыкладу, 29 сакавіка Мікалая Статкевіча выклікалі ў Ленінскае РУУС Мінска нібыта для прафілактычнай гутаркі, але на месцы яго ўжо чакалі судовыя выканаўцы. Па словах былога палітычнага зняволенага, яму прапанавалі распісацца за тое, што ў яго маюцца тры штрафы агульнай сумай 25,2 мільёна. На наступны дзень быў накладзены арышт на грошы, якія знаходзяцца на балансе мабільнага тэлефона лідара АГП Анатоля Лябедзькі, а таксама на аўтамабілі яго і яго жонкі. З такімі ж праблемамі сутыкнуліся актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.

Судовыя выканаўцы вядуць паляванне і за іншымі актывістамі. Сярод іх ужо шматкроць аштрафаваны толькі за гэты год адзін з лідараў беларускіх прадпрымальнікаў Алесь Макаеў, які пракаментаваў сітуацыю:

«Сёння мяне выклікалі па тэлефоне ў РУУС Ленінскага раёна нібыта для прафілактычнай гутаркі з нагоды мітынгу прадпрымальнікаў 14 сакавіка. На гэтую так званую прафілактычную размову я не пайшоў. Па-першае, выклікаць на такія мерапрыемствы павінны позвай. Па-другое, нешта мне падказвае, што гэта банальная «падстава» — хутчэй за ўсё, замест прафілактычнай гутаркі мяне там чакалі судовыя выканаўцы.

Неаплачаных штрафаў за акцыі і мітынгі ў мяне ўжо назбіралася на суму каля 100 мільёнаў беларускіх рублёў. Каля трох тыдняў мяне ўпарта шукаюць судовыя выканаўцы. Яны пісалі паведамленні ў сацыяльных сетках маім сваякам і сябрам, тэлефанавалі маёй жонцы, прыходзілі на працу да маёй цешчы і па месцы прапіскі…

Судовы выканаўца Маскоўскага раёна паведаміла мне па тэлефоне, што на мяне ўжо накладзеная забарона на выезд за мяжу. Я не разумею, навошта яны граюць увесь гэты спектакль — я ж не хаваюся! Праўда, узяць з мяне няма чаго — з пачатку года я застаўся без працы, сваёй маёмасці ў мяне няма. Ды і жадання спансіраваць рэжым няма. Тым больш, што нічога супрацьзаконнага я не рабіў. Усе гэтыя прысуды — фікцыя».

0
vіКnіК / Адказаць
02.04.2016 / 11:53
Гэта сапраўдны разбой. За 14 гадзін ніводнага каментара! Абыякавая чакаюць, пакуль прыйдуць за імі. Дачакаюцца...
0
Пеця / Адказаць
02.04.2016 / 12:40
vіКnіК, я лічу, што не трэба ні Макаеву сплочваць рэжыму, ні астатнім. Трэба прапаноўваць скідвацца гэтым заходнім эмісарам, якія тут пабачылі нейкі прагрэс, вось яны хай і раскашэльваюцца!
0
Вадзим / Адказаць
02.04.2016 / 16:33
Нынешняя тактика властей: всеми способами вгонять в долги, а потом или за решетку или бомжевать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру