01.04.2016 / 23:52

Улады Лагойскага раёна даслалі на магілу Ніла Гілевіча вянок на рускай мове ФОТА 36

«Усё сваё свядомае жыццё Ніл Гілевіч самааддана змагаўся за правы беларускай мовы. Улады ягонага роднага раёна ацанілі намаганні славутага земляка, прыслаўшы яму на магілу вянок з надпісам: «Уважаемому Нилу Семеновичу от Логойского райисполкома». Гэта ўсё, што нам трэба ведаць пра маральны і інтэлектуальны ўзровень гэтых уладаў», — піша кандыдат гістарычных навук, таксама ўраджэнец Лагойскага раёна Аляксандр Пашкевіч.

А вось і той самы вянок:

Фота facebook.com/alisa.slish.

Тысячы людзей у Мінску прыйшлі сёння развітацца з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. Сярод іх былі і асобныя міністры.

Пахавалі паэта на Кальварыйскіх могілках Мінска, каля жонкі.

0
Андрей Юрьевич / Адказаць
02.04.2016 / 00:59
Ну все правильно, почтили память великого человека.
0
Ю. / Адказаць
02.04.2016 / 02:35
Ай-я-яй... што цяпер рабіць... І не сорамна Вам - Наша Ніва _ рабіць з гэтага навіну? Ну сядзяць там ілбы ў райвыканкаме, ну хай далей сядзяць.Мы та ведаем, хто такі Ніл.
0
Inger / Адказаць
02.04.2016 / 03:30
Brrr...
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру