Армянскія ўзброеныя сілы збілі верталёт ВПС Азербайджана ў зоне карабахскага канфлікту, паведамляе «Інтэрфакс». У Мінабароны Нагорнага Карабаха паведамляюць, што гэта зрабіла армія абароны непрызнанай рэспублікі.

Армянскія ўзброеныя сілы збілі верталёт ВПС Азербайджана. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў Мінабароны Арменіі.

Па словах суразмоўцы агенцтва, у зоне карабахскага канфлікту ідуць жорсткія баі. «Супернік панёс вялікія страты ў жывой сіле і ваеннай тэхніцы. Збіты верталёт азербайджанскіх ВПС», - сказаў прадстаўнік абароннага ведамства. Ён не ўдакладніў, пра які тып паветранага судна ідзе гаворка і дзе менавіта яно было збіта.

Прэс-служба арміі абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі ў суботу паведаміла, што Азербайджан распачаў масіраваную атаку практычна па ўсёй лініі судакранання з прымяненнем артылерыі, бронетэхнікі і авіяцыі, перадае «Навіны-Арменія». У паведамленні гаворыцца, што азербайджанскія сілы нанеслі артылерыйскія ўдары па мірных населеных пунктах і месцаў пастаяннага дыслакавання некаторых вайсковых частак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?