02.04.2016 / 09:20

У В'етнаме прэзідэнтам стаў былы кіраўнік спецслужбаў

Парламент В'етнама абраў новага прэзідэнта краіны, ім стаў былы кіраўнік службы ўнутранай бяспекі Чан Дай Куанг.

Адразу пасля абвяшчэння вынікаў галасавання прэзідэнт прынёс прысягу на вернасць Камуністычнай партыі і народу краіны.

Спецслужбы В'етнама часта становяцца аб'ектам крытыкі за арышты прадстаўнікоў апазіцыі.

Заходнія краіны заклікаюць улады В'етнама ў абмен на эканамічную дапамогу дазволіць грамадзянам краіны свабодна выказваць сваё меркаванне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру