02.04.2016 / 09:40

Лукашэнка павіншаваў Пуціна, Мацвіенку і Зюганава з днём яднання народаў Беларусі і Расіі 11

Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

«Ганарыцца сваімі дасягненнямі і свята захоўваючы завешчаныя старэйшымі пакаленнямі традыцыі, Беларусь і Расія паспяхова рэалізуюць сумесны інтэграцыйны праект, паглыбляюць стратэгічнае партнёрства ва ўсіх сферах. Сучасныя рэаліі дыктуюць аб'ектыўную патрэбнасць у больш цеснай каардынацыі дзеянняў, накіраваных на забеспячэнне годнага жыцця народаў нашых краін», - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў выніку мэтанакіраваных намаганняў будзе нададзены новы імпульс ўсебаковаму супрацоўніцтву Беларусі і Расіі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Нарышкіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсёй Русі Кірылу, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, старшыні Цэнтральнага камітэта Кампартыі Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Беларус / Адказаць
02.04.2016 / 09:50
С Днём Дурака!!!
0
ма-кака / Адказаць
02.04.2016 / 09:53
гаворачы спіс..
0
Мордехай В. / Адказаць
02.04.2016 / 10:16
Дзень яднання трагладытаў.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру