Запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню, якая пройдзе 11 красавіка ў клубе «Тусэ».
Гэта паб-квіз на беларускую тэматыку (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.
Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя людзі.
Працягласць — 2—2,5 гадзіны.
Кошт білета — 50 000 бел. рублёў за 1 чалавека.
Кароткая інструкцыя:
1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 6 красавіка (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполках vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest.
2. Прыходзьце 11 красавіка а 19-й гадзіне ў клуб «Тусэ» (Мінск, вул. Сурганава, 57Б (гандлёвы цэнтр «Еўропа»).
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!
Раскінем розумам па-беларуску!