У нядзелю, 3 красавіка, ноччу і раніцай месцамі па захадзе краіны чакаюцца туманы, па ўсходзе — на асобных участках дарог галалёдзіца.

Будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні, умераны, ноччу па паўночным усходзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 да плюс 1 градуса, днём — 6—12 цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?