02.04.2016 / 17:54

Масква прадае Індыі свае баявыя караблі, якія засталіся без украінскіх рухавікоў 6

Расія можа прадаць Індыі два фрэгаты праекта 11356, якія не можа дабудаваць для свайго флота без украінскіх сілавых установак, паведаміў функцыянер Аб'яднанай судабудаўнічай карпарацыі Аляксей Дзікі. Пра гэта паведаміла агенцтва РИА Новости.

Шэсць фрэгатаў праекта 11356 (тып «Адмірал Грыгаровіч») былі замоўленыя расійскім Мінабароны ў 2010-2011 гадах. Першыя тры з іх паспелі дабудаваць, аднак астатнія засталіся без украінскіх газавых турбін.

Фрегат «Адмірал Грыгаровіч».

Украіна адмовілася перадаваць рухавікі для расійскіх баявых караблёў з-за расійскай акупацыі Крыма і падтрымкі баевікоў на Данбасе.

Фрэгатамі ў сучасных вайсковых флатах называюць караблі для барацьбы з паветранымі і падводнымі сіламі праціўніка пры суправаджэнні галоўных сіл флоту і асабліва важных транспартных канвояў.

Фрэгаты праекта 11356 маюць водазмяшчэнне больш за 4.000 тон, хуткасць да 30 вузлоў (30 марскіх міляў у гадзіну), узброеныя супрацькарабельным ракетным комплексам «Онікс», універсальным комплексам «Калібр» і зенітным комплексам «Штыль-1».

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
belariy / Адказаць
02.04.2016 / 18:21
пічалька-та якая )))
0
Лёдзік / Адказаць
02.04.2016 / 19:54
Аддалі б нам. Былі б фрэгаты-адмірал рыгоравіч
0
ыунт / Адказаць
03.04.2016 / 07:02
ВсёВыврёте! Рассия - добывает много газу. Она эти газавые корабельные турбины за месяц сделает. Как только протрезвеет. Когда протрезвеет... Если протрезвеет...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру