02.04.2016 / 21:27

Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Маямі 9

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйграла прэстыжны турнір класа «Прэм'ер Мэндыторы» — «Маямі Оўпэн» (прызавы фонд — 6 134 605 даляраў).

Reuters.com

Сёння вечарам у фінале яна выйграла ў расіянкі Святланы Кузняцовай — 6:3, 6:2.

Гэта трэці турнір, які выйграла беларуска з пачатку года. Вікторыя ў пачатку студзеня перамагла ў Брысбэне, а два тыдні таму ў Індыян-Уэлсе.

Усяго ж гэта 20-ы турнір, выйграны Вікторыяй.

Азаранка працягвае ўздымацца ў рэйтынгу тэнісістак. Яна — былая першая ракетка — ужо пятая ў агульным рэйтынгу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Дэсперада / Адказаць
02.04.2016 / 21:40
Раскатала Аза вату!
0
Змiтрок / Адказаць
02.04.2016 / 23:00
Малайчына, Вika!!!!!!! Зорка Беларусi!!!!
0
Litvin / Адказаць
02.04.2016 / 23:11
Перамога у Маямi + 5-я у рэйтынгу ! Вiншую, Вiкторыя ! Ты прыклад для усiх нас, як трэба змагацца i перамагаць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру