03.04.2016 / 14:08

У Маскве гарэў будынак Міністэрства абароны Расіі ФОТА 9

Агонь у адміністрацыйным будынку Мінабароны ў цэнтры Масквы перакінуўся на дах, паведамляе РІА «Новості» са спасылкай на відавочцаў з месца здарэння.

Раней Мінабароны паведамілі, што задымленне, якое ўзнікла ў адным тэхналагічных памяшканняў, у якіх адбываецца рамонт, лакалізавана.

Як удакладнілі ў ведамстве, прычынай задымлення магло стаць кароткае замыканне ў кабельнай сетцы. Пацярпелых, паводле інфармацыі Мінабароны, няма.

Паводле інфармацыі крыніцы, з палаючага будынка Мінабароны былі эвакуіраваны 50 чалавек.

У сувязі з пажарам цалкам перакрыты рух па вуліцы Знаменка.

Фота ТАСС

0
а то! / Адказаць
03.04.2016 / 14:21
Пачалося! Як некалі з Рэйхстагу!..
0
Люцыян / Адказаць
03.04.2016 / 14:21
Адно з пракляццяў нашых продкаў гучыць так: а каб яно згарэла.
0
leikobel / Адказаць
03.04.2016 / 15:13
Обыкновенное дело - забылі выключить чайник в кабинете...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру