Фото: facebook.com/Sevenontour

Фото: facebook.com/Sevenontour

Сем гісторый вядомых жанчын з розных культур свету прачытаюць вядомыя людзі Беларусі: бізнэсмен, заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер, чэмпіён Беларусі па муай-тай і вакаліст панк-гурта Brutto Віталь Гуркоў, тэлевядучая Ганна Бонд, пасол добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі, тэлевядучая Святлана Бароўская і інш.

Паставіў п'есу рэжысёр Іван Пінігін.

Уваход на пастаноўку па квітках, якія распаўсюджваюцца бясплатна ў касе Купалаўскага тэатра (вул. Энгельса, 7).

Шведскі праект «Сем» — гэта дакументальны тэатральны твор, у аснову якога ляглі інтэрв'ю сямі выбітных жанчын, дзякуючы ўпартасьці якіх свет мяняецца да лепшага. П'еса наўмысна мінімалістычная і не патрабуе дэкарацый або касцюмаў, але чытальнікі заўсёды новыя. 

У Беларусі гэта ўжо не першы паказ. У лістападзе 2015 года ў праекце ўдзельнічалі памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг, начальнік упраўлення прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Алег Каразей, начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, начальнік Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная. Рэжысёрам таксама выступаў Іван Пінігін.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?