Францішак абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне. Збор сродкаў адбудзецца ў нядзелю 24 красавіка 2016 г. ва ўсіх каталіцкіх Касцёлах Еўропы. Папа абвясціў гэта ў прамове перад малітвай «Regina Caeli» пад канец св. Імшы, якую цэлебраваў на плошчы св. Пятра ў Нядзелю Божай Міласэрнасці, перадае Радыё Ватыкана.

«У гэты дзень, які з’яўляецца сэрцам Святога Года Міласэрнасці, мая думка накіроўваецца да ўсіх людзей, якія маюць прагу прымірэння і міру. Тут у Еўропе думаю, у прыватнасці, пра драму тых, якія пакутуюць ад наступстваў насілля ва Украіне: пра людзей, што засталіся на землях спустошаных у выніку ваенных дзеянняў, якія ўжо спрычынілі некалькі тысяч смерцяў і тых - больш за мільён - што былі вымушаныя пакінуць гэтыя землі дзеля цяжкай сітуацыі, якая надалей працягваецца. Яна кранае, перш за ўсё, пажылых людзей і дзяцей. Акрамя таго, што суправаджаю іх сваёю малітваю і думкаю, я вырашыў аказаць ім гуманітарную дапамогу. З гэтай мэтай, ва ўсіх каталіцкіх Касцёлах Еўропы будзе праходзіць 24 красавіка 2016 г. спецыяльны збор сродкаў. Заклікаю шчодра далучыцца да гэтай ініцыятывы. Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але жадае таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з ўсім Касцёлам. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых, так выпрабаваных землях.

Калі мы молімся за мір, памятайма, што заўтра адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з наземнымі мінамі. Занадта шмат людзей гіне або акалечваецца ад гэтай жудаснай зброі, а адважныя мужчыны і жанчыны рызыкуюць сваімі жыццямі, каб ачысціць замініраваныя землі. Адновім нашае жаданне для свету без мінаў.

І нарэшце, накіроўваю віншаванні ўсім вам, што прынялі ўдзел у гэтай цэлебрацыі, у прыватнасці групам, якія культывуюць духоўнасць Божай Міласэрнасці.Усе разам звернемся ў малітве да нашай Маці», — сказаў Папа.

Пасля малітвы Фрацнішак прывітаў прысутныя на плошчы св. Пятра групы вернікаў і ўдзяліў сабраным сваё благаслаўленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0