03.04.2016 / 22:30

Фанаты «Нёмана» ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча на матчы чэмпіянату краіны песняй i хвілінай маўчання ВІДЭА 13

Пачатак футбольнага сезону, а фанаты «Нёмана» зноў здзіўляюць грамадскасць. На гэты раз гарадзенцы правялі акцыю ў памяць пра народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

На працягу матча «Нёман» - «Граніт» (1:1), фанаты некалькі разоў спявалі песню на словы народнага паэта Беларусі «А я лягу прылягу», а таксама правялі хвіліну маўчання.

 «Мы, як патрыёты сваёй краіны, проста абавязаны былі гэта зрабіць. Ніл Гілевіч — быў сапраўдным сынам Беларусi, якім ганарацца і якога паважаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. На матчы адкрыцця чэмпіяната мы спявалі песню на словы Ніла Гілевіча «А я лягу прылягу». Зрабілі мы гэта ў знак павагі і смутку аб народным паэце. Ідэя прыйшла зрабіць падобнае за некалькі дзён да матчу. Многія песню ведалі, але былі і тыя, што карысталіся падказкай з паперы. На наш погляд, атрымалася ўсё добра», - распавёў старшыня Клуба заўзятараў Дзяніс.

0
Іван / Адказаць
03.04.2016 / 22:33
Вот ён адказ тым абаронцам "каліноўцам", якія пішуць, што ў Беларусі страх і кашмар.
0
Юрась Беларус / Адказаць
03.04.2016 / 22:37
Заўзятары - гэта наш беларускі лакаматыў актыўнасці, неабыякавасці. Дзякуй Вам!
0
Быхов / Адказаць
03.04.2016 / 22:42
Юрась Беларус, Ты про Неман или про Чижа?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру