03.04.2016 / 23:04

У міжнароднае расследаванне аб афшорах трапілі 12 сусветных лідараў 27

tass.ru

У расследаванні Міжнароднага кансорцыума журналістаў-следчых (ICIJ) аб афшорах, звязаных з панамскім рэгістратарам Mossack Fonseca, гаворыцца аб здзелках і афшорах 12 дзеючых і былых сусветных лідараў, 128 палітыкаў і афіцыйных асоб і 29 мільярдэраў з спісу самых багатых людзей Forbes.

У прыватнасці, там згадваюцца здзелкі, да якіх датычныя прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, кароль Саудаўскай Аравіі Салман, прэм'ер-міністры Ісландыі і Пакістана, сваякі старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

Расійскі партнёр ICIJ «Новая газета» апублікавала расследаванне аб афшоры сябра прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Сяргея Ралдугіна.

Сярод іншых людзей, згаданых у расследаванні — футбаліст Ліянэль Месі, нябожчык бацька прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана Іен Кэмеран, член камітэта FIFA па этыцы Хуан Педра Даміяну, а таксама акцёр Джэкі Чан. У ICIJ адзначаюць, што доказаў дачынення Джэкі Чана, як і многіх іншых кліентаў Mossack Foncesa, да незаконных здзелак няма.

У расследаванні Міжнароднага кансорцыума журналістаў-следчыя (ICIJ) прынялі ўдзел 380 журналістаў з 76 краін свету. Партнёрам праекта выступіў Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP). Усяго ў праекце ўдзельнічаюць 107 партнёраў, у Расіі - «Новая газета».

0
Петрович / Адказаць
04.04.2016 / 01:18
Пуця дапрыгауся.
0
Гость / Адказаць
04.04.2016 / 09:02
А фото только Путина. Избавляйтесь от тенденциозности!
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
04.04.2016 / 10:32
Як выглядае, Парашэнка анітрохі не прайграе Пуціну, а магчыма нават і апераджае яго. Што на чале Украіны стаіць жулік, -- мэдычны факт. Раю пачытаць вось гэта: http://www.pravda.com.ua/articles/2016/04/4/7104321/.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру