Выйграўшы два запар турніру катэгорыі «Прэм'ер» у Індыян-Уэлсе і Маямі, Вікторыя Азаранка сёння афіцыйна вярнулася ў першую пяцёрку сусветнага рэйтынгу.
Reuters.com
Перад пачаткам спаборніцтваў на кортах Маямі ў найлепшай беларускай тэнісісткі было 3595 ачкоў і займала яна 8-ю пазіцыю ў рэйтынгу ВТА, цяпер жа паднялася на 5-е месца, маючы ў сваім актыве 4530 балаў.
На вяршыні сусветнага рэйтынгу па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс, але яе перавага над саперніцамі паступова памяншаецца. У Індыян-Уэлсе яна прайграла ў фінале Вікторыі Азаранка, а ў Маямі і зусім выбыла пасля матчу 1/8 фіналу з расіянкай Святланай Кузняцовай, якая потым саступіла ў вырашальным паядынку Азаранка.
Топ-10 рэйтынгу ВТА
1. Серэна Уільямс (ЗША) - 8625 ачкоў,
2. Ангеліка Кербер (Нямеччына) - 6025,
3. Агнешка Радваньска (Польшча) - 5775,
4. Гарбінье Мугуруза (Іспанія) - 4831,
5. Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 4530,
6. Сімона Халеп (Румынія) - 3785,
7. Петра Квітава (Чэхія) - 3763,
8. Раберта Вінчы (Італія) - 3595,
9. Марыя Шарапава (Расія) - 3432,
10. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3340.