Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка чакае, што юрысты прадставяць вычарпальныя тлумачэнні для прэсы адносна «афшорнага скандалу».

Пра гэта ён заявіў у панядзелак на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook.

Ён заявіў, што з'яўляецца першай асобай, якая «сур'ёзна ставіцца да дэкларавання сваіх даходаў, выплаты падаткаў і пытання канфлікту інтарэсаў, якія вырашаю ў рамках ўкраінскага заканадаўства і міжнароднага прыватнага права».

«Стаўшы прэзідэнтам, я адышоў ад кіравання актывамі, даручыўшы гэтую справу адпаведным кансалтынгавым і юрыдычным кампаніям. Чакаю, што яны дадуць вычарпальныя тлумачэнні для ўкраінскай і міжнароднай прэсы», — напісаў ён.

Як вядома, у нядзелю 3 красавіка сусветныя СМІ адначасова апублікавалі вялікае расследаванне, якое раскрывае дачыненне многіх сусветных лідараў і вядомых людзей розных прафесій ўтойвання велізарных сум грошай у афшорных кампаніях.

Сярод іх, акрамя іншых, аказаліся прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і Расіі — Уладзімір Пуцін. Дзеянні Парашэнкі могуць супярэчыць закону, паколькі ён адкрыў новую кампанію, знаходзячыся ў крэсле прэзідэнта, і не пазначыў гэты актыў у фінансавай дэкларацыі.

Прэтэнзіі да Парашэнкі заключаюцца ва ўтойванні факту стварэння кампаній у афшорах.

НАБУ ўжо заявіла, што ў адпаведнасці з заканадаўствам дзеючы прэзідэнт не з'яўляецца падследнай НАБУ асобай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?