Як заявіў ТАСС дырэктар інстытута здароўя і рэабіліталогіі НГУ ім. Лесгафта Дзяніс Алісаў, звязана гэта з тым, што іх спажыванне можа ўплываць на спартовы вынік.

Паводле слоў спецыяліста, кафеін і нікацін ужо на працягу 5 гадоў стаяць на маніторынгу Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА) у раздзеле «стымулятары», таму ўнясенне гэтых рэчываў у стоп-ліст цалкам магчымае.

Адзначаецца, што нікацін як медыцынскі прэпарат аказвае стымулюючае і танізавальнае дзеянне на нервовую сістэму і пры гэтым зніжае трывожнасць. Кафеін як стымулятар цэнтральнай нервовай сістэмы аказвае эфектыўнае танізавальнае дзеянне. Кафеін, на думку эксперта, — парадаксальнае рэчыва, бо яго ўплыў на розных людзей зусім непрадказальны.

Прагнозаў адносна таго, калі названыя прэпараты могуць быць уключаныя ў лік забароненых, спецыяліст не робіць. Аднак звяртае ўвагу, што калі ўзяць стоп-ліст ВАДА на 2016 год, то там ёсць практычна ўсё, што цяпер можна набыць у любой аптэцы і што ўжываецца не для павышэння спартыўных вынікаў, а для рэабілітацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0