Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапануе мясцовым органам улады перавесці сістэмы цеплазабеспячэння ў рэжым прапальвання, паведаміў начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян, СМІ Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.
«У шэрагу раёнаў рэспублікі тэмпература паветра усталявалася вышэй за 8 градусаў цяпла, далейшы прагноз таксама спрыяльны. З мэтай недапушчэння нерацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў міністэрства прапануе перавесці працу сістэм цеплазабеспячэння і кацельняў у рэжым прапальвання з адключэннем пры неабходнасці цеплакрыніц пры ўстойлівых станоўчых сярэднесутачных тэмпературах вонкавага паветра вышэй плюс 8 градусаў», — адзначыў Генадзь Аксціловіч.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў выпадку паніжэння тэмпературы аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам могуць уключаць ацяпленне без узгаднення.
Рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона кожная вобласць і Мінск прымаюць самастойна на падставе паказанняў сярэднясутачнай тэмпературы паветра.