Пра гэта паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Футбольныя клубы «Кобрын» і «Узда» так і не прадаставілі федэрацыі ўсе неабходныя дакументы для ліцэнзавання і таму не змогуць згуляць у другім дывізіёне нацыянальнага першынства. Такое рашэнне было прынята на сённяшнім пасяджэнні апеляцыйнага камітэта АБФФ.

Такім чынам, у красавіку барацьбу за выхад у вышэйшую лігу пачнуць тры прадстаўнікі Мінска — «Зорка-БДУ», «Прамень», «Тарпеда», а таксама «Гомель», «Гомельчыгтранс», «Орша», «Баранавічы», «Ліда», «Ашмяны», «Слонім», «Смалявічы-СТІ», «Смаргонь», магілёўскі «Днепр» і светлагорскі «Хімік».

Каманды правядуць матчы дома і ў гасцях. Па яго выніках дзве лепшыя каманды атрымаюць права выступіць у наступным сезоне ў элітным дывізіёне беларускага футбола. Яны заменяць двух няўдачнікаў вышэйшай лігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?