42-гадовая брытанская супермадэль і актрыса Кейт Мос паставіла модны рэкорд. Знакамітасць у 37-ы раз з'явілася на вокладцы часопіса Vogue.
Першы раз Кейт ўпрыгожыла сабой вокладку выдання ў 1993 годзе, калі ёй было 19 гадоў.
З таго часу мадэль паспела папрацаваць з Нікам Найтам, Цімам Уокерам, Марыё Тэсціна і іншымі папулярнымі моднымі фатографамі.
Вядома, што новая майская вокладка, тварам якой стала Мос, папярэднічае юбілейнаму чэрвеньскаму нумару, прымеркаванаму да стогадовага юбілею брытанскага Vogue.