У ЗША сёння абвясцілі аб увядзенні антытэрарыстычных санкцый супраць Салаха Абдэслама, які падазраецца ў датычнасці да арганізацыі серыі тэрактаў у Парыжы 13 лістапада.
Як перадае ТАСС, спасылаючыся на паведамленне Дзярждэпартамента ЗША, імя Салаха Абдэслама дададзенае ў спіс тых, хто здзейсніў або можа здзейсніць тэракт, «скіраваны супраць бяспекі амерыканцаў, нацыянальнай бяспекі».
Санкцыі прадугледжваюць, што грамадзянам ЗША забароненыя любыя кантакты з Абдэсламам. Акрамя таго, усе актывы падазраванага будуць канфіскаваныя.