Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў пра стварэнне Нацыянальнай гвардыі з Унутраных войскаў МУС, паведаміла агенцтва Інтэрфакс. 

«Рашэнне прынятае, мы ствараем новы федэральны орган выканаўчай улады на базе Унутраных войскаў МУС, ствараем Нацыянальную гвардыю, якая будзе займацца барацьбой з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, у цесным кантакце з МУС працягне выконваць тыя функцыі, якія выконвалі падраздзяленні АМАП, САБР і г.д.», — сказаў Пуцін.

Ён сказаў, што ідэя такая ўжо разглядалася.

Імаверна, такім чынам у склад Нацыянальнай гвардыі патрапяць усе «баявыя» часткі, якія маюць высокую агнявую моц і могуць выкарыстоўвацца супраць узброеных злачынных груповак, дэманстрантаў ці ў баявых умовах.

З вясны 2014 года расейскія СМІ ўсцяж крытыкавалі тэрмін «Нацыянальная гвардыя», бо тады яна была арганізаваная ва Украіне таксама на базе Унутраных войскаў для змагання з прарасійскімі баевікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?