Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» прайгралі краснадарскаму «Лакаматыву-Кубані» ў хатнім матчы турніру Адзіная ліга ВТБ з лікам 60:75.

Пасля 26 матчаў у «Цмокаў» 8 перамогаў і 18 паразаў у турніры і 12-е месца.

Да канца рэгулярнага чэмпіянату мінчукам засталося правесці чатыры гульні, але «Цмокі» пазбавіліся шанцаў прабіцца ў плэй-оф турніру (трэба заняць месца не ніжэй за 8-е).

Два наступныя матчы каманда правядзе ў гасцях: 10 красавіка з «Хімкамі», а 14-га — з «Зенітам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0