marca.es
«Барселона» на сваім полі перамагла мадрыдскі «Атлетыка» з лікам 2:1.
У каталонцаў вызначыўся двойчы Луіс Суарэс (63, 74-я хвіліны). У «Атлетыка» гол на рахунку Фернанда Торэса (25-я). Яго ж потым на 35-й хвіліне і выдалілі за дзве жоўтыя карткі.
Цікава, што ў чэмпіянаце Іспаніі «Барса» апярэджвае «Атлетыка» на 6 балаў, а «Рэал» ідзе трэцім (76, 70, 69 балаў адпаведна).
«Баварыя» сёння перамагла лісабонскую «Бенфіку» — 1:0 (Відаль, 2).
У сераду згуляюць ПСЖ — «Манчэстар Сіці», «Вольфсбург» — «Рэал».
Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.
Паўфіналы — 26-27 красавіка і 4-5 мая. Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 28 мая ў Мілане.