Запрашаем на творчую сустрэчу з адэскім інды-фолк гуртом «Колір», адзін з галоўных музычных адкрыццяў 2015 г. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход - вольны. Пачатак а 18-й.

У межах «Года Ўкраінскай літаратуры з кнігарняй ЛогвінаЎ»

«Колір» — інды-фолк гурт з Адэсы, які нарадзіўся ў 2014 годзе. Салістка — Людміла Колер, была ўдзельніцай Х-фактару, пасля чаго і ўзнікла ідэя стварэння свайго праекта. Маладым выканаўцам ужо пляскалі ва ўсіх кутках Украіны. Яны бралі ўдзел у такіх фэстах, як «Вышыванкавы фэст» (2014-2015, Адэса), «Бандэрштат» (2015, Луцк) і «RazomFest» (2015, Львоў).У мінулым годзе Люда і Аня неаднаразова выступалі ў Мінску. За гэты час паспелі двойчы раздзяліць сцэну з гуртом «Naka Piano» і паўдзельнічаць у конкурсе «Заспявай.by 2.0» ад tuzin.fm. Аргкамітэт вылучыў «Колiр» за песню «Застацца сабой» на верш Андрэя Аляксандрава у намінацыі «Спяваная паэзія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0