У эпічную гісторыю трапіў футбольны клуб «Мінск». Бяскрыўдная і нават пазітыўная навіна пра тое, што страхавая кампанія «Таск» стала афіцыйным спонсарам каманды раптоўна стала цікавай далёка за прасторамі Беларусі.

Рэч у тым, што ў ілюстрацыі да гэтай навіны быў скарыстаны здымак трох прыгожых дзяўчат, размаляваных у сіне-чырвоныя колеры «Мінска». Аднак уважлівыя карыстальнікі сацыяльнай сеткі «Укантакце» імгненна знайшлі арыгінал гэтага фота.

На ім размешчаныя тры чэшскія порнаакцёркі, якія маюць псеўданімы Ariel, Caprice і Carisha.

Маркетолаг «Мінска» Аляксандр Багайчук расказаў у інтэрв’ю by.tribuna.com, што рэкламу яны замовілі ў аднаго спецыяліста. «Арыгінала фота мы не бачылі. Гэта, канечне, касяк. Гэта кепска і няздорава», — сказаў Багайчук.

Футбольны клуб «Мінск» заснаваны ў 2006 годзе на базе каманды «Змена». Каманда ў значнай ступені фінансуецца Мінгарвыканкамам. «Мінск» быў уладальнікам Кубка Беларусі ў 2013 годзе, а таксама бронзавым прызёрам у 2010-м. На сёння клуб трэніруе Георгій Кандрацьеў.

Хай і несвядома, але піяр у клуба атрымаўся вельмі ўдалы. Рэклама сапраўды выйшла рэзанансная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?