У другім матчы сэрыі «Флаерз», што прайшоў у Манрэалі, выйгралі зь лікам 4:2 (2:1, 1:0, 1:1). Цяпер лік у сэрыі 1:1.
Трэці матч 28 красавіка ў Філадэльфіі.
«Каларада Эвэланш», за якое выступае Руслан Салей, прайграла другі матч «Дэтройтц Рэд Уінгз».
Гэтым разам зь лікам 1:5. Лік па пэрыядах: 0:1, 0:3, 1:1. Беларус Руслан Салей, што выступае за «Каларада», зарабіў дзьве хвіліны штрафу.
Наступная гульня пройдзе ў Дэнвэры 29 красавіка.