У небе над Віцебскам увечары 26 красавіка, у Вялікую суботу, зьявіўся вялікі крыж з воблакаў. Пры гэтым усё астатняе неба пад час захаду сонца заставалася чыстым.

Надзвычайная зьява прыцягнула ўвагу многіх гараджан. Цягам гадзіны крыж меў вельмі дакладныя абрысы, а потым растаў.

БелаПАН паведамляе, што цягам прадвелікоднага тыдня ў Віцебску знаходзіцца ікона сьвятога Мікалая, якую прывезьлі з Чарнігаўскай вобласьці.

* * *

Зьяўленьне крыжа ў небе па-рознаму трактуецца ў гісторыі: як добры знак, так і дрэнны.

Так вынікам зьяўленьня крыжа рымскага ваеначальніку Канстанціну ў 312 г. стала ягоная перамога над часовым кіраўніком Максенціем і абвяшчэньне імпэратарам – Канстанцінам Вялікім.

У 1584 г. крыж зьявіўся жыхарам Масквы. Іван IV (Жахлівы) успрыняў гэта як знак сьмерці. Ён і памёр у тым жа годзе.

У кастрычніку 1941 г. вялікі крыж у небе назіралі жыхары Ленінграда. Яны таксама ўспрынялі гэта як дрэнны знак.

Затое ў 2000 г. пры асьвячэньні Храма Хрыста-Збаўцы ў Маскве таксама ўзьнік у небе велізарны крыж. Людзі палічылі гэта сымбалем адраджэньня Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0