Трагедыя, калі ў раддоме памерла маладая жанчына, адбылася ноччу 5 красавіка.

Старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч расказаў «Рэгіянальнай газеце», што факт гібелі ёсць:

– Але больш ніякіх каментароў на гэты конт. Цяпер праводзіцца праверка, крымінальная справа пакуль не распачатая.

Муж памерлай жанчыны расказаў «Рэгіянальнай газеце», што зараз у Мінску на працягу месяца будзе праводзіцца экспертыза, вынікі якой перададуць у Следчы камітэт Маладзечна.

– Нас запэўнілі ў самым дасканалым яе правядзенні. І па выніках усяго будуць прымяняцца нейкія дзеянні. Мы прыкладзём усе сілы, каб знайсці праўду і справядлівасць. І калі будуць выяўленыя вінаватыя, то і ўсе намаганні, каб яны панеслі пакаранне і больш такога жаху ў нас у горадзе не адбывалася. Радзільня – гэта месца дзе нараджаецца шчасце і цуд, а не месца болю і страт. 

На сёння вядома, што памерлай жанчыне было 28 гадоў, нарадзіла яна хлопчыка. Хлопчык здаровы:

– Так, наша сонейка ў парадку, такі харошанькі малы, будзем спадзявацца, што ўсё будзе выдатна з ім і забярэм яго дадому здаровага!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?